Top.Mail.Ru
137

Навагоднюю ілюмінацыю ў Мінску пакінуць уключанай да 19 студзеня

Сталічныя ўлады працягнулі час работы навагодняй ілюмінацыі ў Мінску па просьбах гараджан. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Аляксандр Ракаўшчык, піша агенцтва «Мінск-Навіны».


Па распараджэнні старшыні Мінгарвыканкама, яшчэ ў снежні «Мінгарсвятлу» даручалася забяспечыць уключэнне святочнай ілюмінацыі з 15 снежня па 14 студзеня.
Аднак улады атрымалі звароты жыхароў, выпаў снег, а таксама набліжаецца вялікае свята Вадохрышча.

Кіраўніцтва горада вырашыла прадоўжыць уключэнне ўсёй святочнай ілюмінацыі да 19 студзеня ўключна. Цяпер палюбавацца ўпрыгожанымі ёлкамі, светлавымі канструкцыямі і іншымі элементамі святочнага афармлення можна будзе даўжэй, чым звычайна.

«Такое рашэнне прынята ўпершыню: у ранейшыя гады мы выключалі святочнае асвятленне на Стары Новы год», — растлумачыў Аляксандр Ракаўшчык.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю