Top.Mail.Ru
618

Навагоднюю прэм’еру для дзяцей рыхтуе Гродзенскі тэатр лялек

Навагоднімі прэм’ерамі парадуе маленькіх гледачоў Гродзенскі абласны тэатр лялек, паведамляе БелТА.


Новы спектакль «Як Віні-Пух Дзедам Марозам стаў» будзе спалучацца з навагоднім прадстаўленнем каля ёлкі. 

Сюжэт пастаноўкі — пераднавагодні. У казачным лесе ўсе рыхтуюцца да свята. Але Пятачок моцна перажывае: раптам Дзед Мароз забудзе пра яго і не зробіць навагодні падарунак? Віні-Пух вырашае ўзяць справу ў свае лапы і сам становіцца Дзедам Марозам, каб зладзіць свята для аднаго.

У выніку мядзведзяняці трэба прайсці снежныя выпрабаванні, каб свята ўсё-такі адбылося і Пятачок атрымаў свой запаветны падарунак.

Гродзенскія лялечнікі запросяць юную публіку на сумеснае свята з 20 снежня па 7 студзеня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю