Здаецца, што зменлiвая вясна нас напалохала, прыйшлося даставаць ужо прыхаваныя рукавiцы i шалiкi. Але на гэтым тыднi прыйдзе летняя спякота, паведамляюць спецыялiсты Рэспублiканскага цэнтра па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды.
У аўторак месцамi па краiне пройдуць невялiкiя кароткачасовыя дажджы. Ноччу i ранiцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходнi ўмераны. Тэмпература паветра ўначы ад плюс 5 да 11 °С, а максiмальная днём будзе вагацца ад 17 да 23 °С.
У сераду ноччу пераважна па паўднёва-заходняй палове, ранiцай i днём на большай частцы тэрыторыi краiны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамi магчымыя навальнiцы. Вецер паўднёвай чвэрцi парывiсты, удзень у асобных раёнах моцны парывiсты. Тэмпература паветра ўначы — ад плюс 4 да 11 °С. Тэмпература днём складзе ад 12 да 19 °С, месцамi па краiне 20–23 °С.
Навальнiцы магчымыя i ў чацвер. Ноччу i ранiцай месцамi па краіне, днём у асобных раёнах па паўночным усходзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальнiцы. Тэмпература паветра ўначы — ад плюс 6 да 12 °С, а максiмальная днём складзе ад 19 °С па паўночным усходзе да плюс 27 °С па захадзе краiны.