Top.Mail.Ru

Навальніцы і да плюс 24 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 5 ліпеня

Да 24 градусаў цяпла з навальніцамі чакаецца ў Беларусі 5 ліпеня. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У нядзелю, 5 ліпеня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі, паводле прагнозаў сіноптыкаў, пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер заходні, ноччу ўмераны, днём парывісты. Уначы мінімальная тэмпература паветра будзе вар’іравацца ад плюс 10 да плюс 16 градусаў, максімальная днём складзе ад 18 да 24 градусаў цяпла.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю