Да якіх капрызаў надвор’я рыхтавацца беларусам 30 мая, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём месцамі прагрымяць навальніцы, магчымы град. Вецер прагназуецца паўночна-заходні 5-10 м/с, днём у асобных раёнах з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 2-8 градусаў цяпла, па захадзе — да плюс 10. Днём будзе 11-17 градусаў вышэй за нуль, у заходніх раёнах — плюс 18-22.