У Беларусі 6 чэрвеня ў многіх раёнах краіны чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя залевы, у асобных раёнах шквалістае ўзмацненне ветру. У краіне аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе перавага хмарнага надвор’я. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночна-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с, днём месцамі шквалістае ўзмацненне з парывамі 15-20 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў цяпла. Днём будзе 18-24 градусы, па ўсходзе — да плюс 28.