Навальніцы і ліўні чакаюцца ў Беларусі 20 ліпеня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У нядзелю будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі пры навальніцах будуць моцныя ліўні. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца туман. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 13-19 градусаў цяпла, удзень — 20-26 градусаў са знакам плюс.