У Мінску і шэрагу рэгіёнаў краіны сёння чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы.
У МУС нагадалі аб правілах бяспекі ў непагадзь.
Ва ўмовах неспрыяльнага надвор’я вадзіцелям рэкамендуецца праяўляць асаблівую асцярожнасць: захоўваць бяспечную хуткасць, пазбягаць рэзкіх манеўраў, паскарэнняў і тармажэнняў. Пры зніжэнні бачнасці неабходна ўключаць блізкае святло фар, выконваць дыстанцыю і бакавы інтэрвал паміж транспартнымі сродкамі.
Падчас дажджу счапленне шын з дарогай пагаршаецца, што павялічвае рызыку страты кіравання і падаўжае тармазны шлях. Каб пазбегнуць аквапланавання, лужы варта перасякаць на мінімальнай і сталай хуткасці, не паварочваючы руль.
Калі ападкі становяцца занадта інтэнсіўнымі, трэба спыніцца за межамі праезнай часткі, уключыўшы аварыйную сігналізацыю і светлавыя прыборы, і перачакаць пагаршэнне ўмоў надвор’я. Не варта паркаваць аўтамабіль пад дрэвамі, паблізу няўстойлівых канструкцый і аб’ектаў з высокай паруснасцю
Праваахоўнікі нагадалі таксама, што ўсе, хто знаходзіцца ў аўтамабілі, павінны быць прышпілены рамянямі бяспекі, а дзеці да 12 гадоў — перавозіцца ў спецыяльных утрымлівальных прыладах.
Пешаходам трэба пераходзіць дарогу толькі пераканаўшыся, што вадзіцелі вас заўважылі і гатовы прапусціць. Не варта зачыняць агляд парасонамі ці каптурамі, а таксама карыстацца роварамі і сродкамі індывідуальнай мабільнасці. У цёмны час сутак важна выкарыстоўваць святлоадбіўныя элементы для павышэння бачнасці.