Top.Mail.Ru

Навальніцы і туман. Чым яшчэ здзівіць надвор’е ў канцы працоўнага тыдня?

У Беларусі 21 жніўня ноччу ў многіх раёнах Брэсцкай вобласці, днём на паўднёвым усходзе чакаюцца моцныя дажджы, навальніцы. Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



У пятніцу ноччу прагназуецца пераменная воблачнасць, днём будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна па паўднёвым захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер уначы прагназуецца пераменных напрамкаў, удзень паўднёвы 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с, удзень месцамі 15-20 м/с. 

Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў цяпла, месцамі — плюс 8-10. Днём будзе 18-24 градусы вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе — плюс 25-30.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю