У панядзелак, 25 жніўня, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах рэспублікі прагназуюцца навальніцы і ўзмацненне ветру парывамі 15-18 м/с. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Чакаецца перавага воблачнага надвор’я. На большай частцы тэрыторыі дажджы. Вецер заходні, паўднёва-заходні 4-9 м/с, парывы да 14 м/с, удзень месцамі 15-18 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў са знакам плюс. Днём паветра прагрэецца да 13-19 градусаў.