Top.Mail.Ru

Навальніцы, ліўні і моцны вецер. Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 18 ліпеня

Днём 18 ліпеня па захадзе Беларусі чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Па Брэсцкай вобласці максімальная тэмпература паветра дасягне плюс 30-32 градусы, у сувязі з чым аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



У суботу будзе невялікая воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі днём па захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, пры навальніцах месцамі — моцныя ліўні. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы ноччу слабы, днём 4-9 м/с, месцамі — з парывамі да 14 м/с. Пры навальніцах у асобных раёнах чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад плюс 8 градусаў па ўсходзе да плюс 20 градусаў па захадзе. Днём будзе 23-29 градусаў цяпла, у заходніх і паўднёвых раёнах — 30-32 градусы вышэй за нуль.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю