Top.Mail.Ru
214

Навальніцы, ліўні, шквалісты вецер. Ратавальнікі папярэдзілі аб фактарах небяспекі пры непагадзі

Ратавальнікі папярэдзілі аб фактарах небяспекі пры непагадзі, паведамілі ў МНС.



Па даных Белгідрамета, сёння на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя ліўні, магчыма шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с, па захадзе ў асобных раёнах — 21-24 м/с.

Сярод фактараў небяспекі ў МНС называюць пашкоджанне (абрыў) ліній сувязі і электраперадачы, адключэнне электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах, падзенне дрэў. Ёсць рызыка ўзнікнення лясных пажараў, а таксама пажараў у жылых і вытворчых будынках. На дарогах магчыма зніжэнне бачнасці, цяжкасць руху транспарту аж да яго поўнага прыпынку, павелічэнне верагоднасці ДТЗ. Акрамя таго, непагадзь можа прывесці гібелі людзей на вадзе, падтапленняў асобных дамоў, гаспадарчых пабудоў, агародаў, сельгасугоддзяў і аўтадарог мясцовага значэння.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю