Top.Mail.Ru
231

Навальніцы, моцныя ліўні. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на 28 ліпеня

Навальніцы і моцныя ліўні прагназуюцца ў Беларусі 28 ліпеня, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



У панядзелак будзе воблачна з праясненнямі. Часам пройдуць дажджы, у многіх раёнах навальніцы і моцныя ліўні. У дзённыя гадзіны месцамі магчымы град. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты, удзень месцамі шквалістае ўзмацненне ветру да моцнага парывістага.

Тэмпература паветра ўначы складзе 16-21 градус вышэй за нуль. Днём будзе плюс 23-29 градусаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю