Top.Mail.Ru

Наваполацк адзначае 67-годдзе

Святочныя мерапрыемствы стартавалі 7 чэрвеня. Менавіта гэта дата лічыцца днём заснавання Наваполацка.



Кожны дзень з асаблівага тыдня праходзіць пад знакам прызнання навапалачан у тым, што яны ганарацца сваім горадам. Адбываюцца патрыятычныя, краязнаўчыя, культурныя, спартыўныя мерапрыемствы, ушанаванне будаўнікоў горада, ветэранаў працы і цяперашніх нястомных працаўнікоў. 

Сёння праходзяць галоўныя ўрачыстасці. У іх ліку святочнае шэсце кіраўніцтва, ганаровых гасцей і працоўных калектываў — больш за 3 тыс. чалавек, якое традыцыйна пачалося ля мемарыяла «Першая палатка».

IMG_6233.JPG

У Наваполацку працуюць каля ста прамысловых прадпрыемстваў. Найбольш буйныя з іх, якія вядомыя далёка за межамі краіны, — ААТ «Нафтан», «Ізмярыцель», завод «Палімір». Актыўна развіваецца прадпрымальніцкая дзейнасць. Агульная колькасць насельніцтва набліжвецца да 95 тыс. чалавек. Гэта адзін з буйнейшых у Беларусі цэнтраў нафтахімічнай прамысловасці, індустрыяльны і навукова-адукацыйны горад.

Прывітальныя адрасы землякам даслалі старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава і старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка

Мы будуем жыллё, адкрываем дзіцячыя садкі, удасканальваем сістэмы адукацыі і аховы здароўя, транспартную інфраструктуру, — нагадаў старшыня Наваполацкага гарвыканкама Ігар Бурмістраў. — Ганарымся нашымі дзецьмі, якія паказваюць высокія вынікі на алімпіядах і конкурсах. Наш універсітэт занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару. 

IMG_6235.JPG

На цэнтральнай плошчы Будаўнікоў творчы падарунак гараджанам прыпаднёс ансамбль песні і танца МУС. Увечары тут выступяць Ганна Благава, Яўген Курчыч і Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь, адбудзецца лазернае шоу. 

IMG_6237.JPG

Святочныя пляцоўкі развярнуліся ў розных лакацыях горада, уключаючы Парк культуры і адпачынку, спартыўныя аб’екты, тэрыторыі школ у мікрараёнах. Мерапрыемствы да дня нараджэння Наваполацка працягнуцца заўтра.

Святлана ЯКАЎЛЕВА


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю