Top.Mail.Ru
226

Наваполацк і Слуцк прымуць апошнія сустрэчы 14-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе

У чэмпіянаце краіны па футболе сёння будуць згуляны заключныя сустрэчы 14-га тура. У Наваполацку «Нафтан» будзе змагацца з барысаўскім БАТЭ, а ў Слуцку мясцовая аднайменная каманда прыме дзяржынскі «Арсенал», паведамляе sb.by.


Барысаўчане падыходзяць да сённяшняга паядынку з шасціматчавай бязвыйгрышнай серыяй (дзве гульні ў нічыю і чатыры паражэнні). Але верагоднасць таго, што ў Наваполацку яны палепшаць сабе настрой, дастаткова высокая. Бо «Нафтан» прайграў у бягучым першынстве дзевяць з 13 праведзеных сустрэч.

У другім паядынку гульнявога дня сыдуцца суседнія ў турнірнай табліцы каманды. Але пры гэтым фаварыт у матчы ёсць — «Арсенал». Каманда атрымала тры перамогі запар. Недаацэньваць «Слуцк» таксама нельга.

Сустрэчы, згуляныя 27 і 28 чэрвеня, прынеслі такія вынікі: «Маладзечна» — «Смаргонь» — 2:1, «Мінск» — «Славія» (Мазыр) — 2:2, «Іслач» (Мінскі раён) — «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — 1:3,  «Гомель» — «МЛ Віцебск» — 0:2, «Дынама» (Мінск) — «Дынама» (Брэст) — 5:0.

Турнірную табліцу чэмпіянату Беларусі па футболе ўзначальвае «МЛ Віцебск», у актыве якога 36 балаў. Далей паслядоўна ідуць мінскае «Дынама» (29), «Славія» (28), «Тарпеда-БелАЗ» (26), «Нёман» (25), «Іслач» (24), брэсцкае «Дынама» (24), «Мінск» (18), «Віцебск» (18), «Гомель» (18), БАТЭ (15), «Арсенал» (15), «Слуцк» (11), «Нафтан» (5) і «Смаргонь» (10), «Смаргонь».

У спісе бамбардзіраў лідзіруе форвард «Іслачы» Аляксандр Шасцюк, які забіў дзесяць мячоў. Яго найбліжэйшым праследавацелем з’яўляецца паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗа» Павел Сядзько, у актыве якога восем узяццяў варот.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю