Top.Mail.Ru
182

Наватарства і традыцыі фартэпіяннай школы. Канцэрт «Настаўнік & вучань» адбудзецца ў Белдзяржфілармоніі

Канцэрт «Настаўнік & вучань», на якім выступяць педагогі-выпускнікі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, адбудзецца ў Малой зале ім. Г. Шырмы Белдзяржфілармоніі 14 мая, паведамляе агенцтва «Минск-Новости». 



Канцэрт прысвечаны 90-годдзю Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Выступяць лаўрэаты міжнародных конкурсаў Юлія Архангельская і Аляксандр Баравікоў, а таксама іх таленавітыя выхаванцы, выпускнікі каледжа гэтага года — Аляксандра Мудрак і Яўген Кручкоў.

Слухачы таксама змогуць пазнаёміцца з кітайскай піяністкай, якая пачала навучанне ў Беларусі на падрыхтоўчым курсе Рэспубліканскай гімназіі-каледжа, а сёлета сканчае Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі ў класе выкладчыка Аляксандра Яўгенавіча Палякова, — Цзян Лінюй.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю