Top.Mail.Ru
73

Наведванне лесу абмежавана на большай частцы тэрыторыі Беларусі

Наведванне лесу абмежавана на большай частцы тэрыторыі Беларусі. Гэта вынікае з інтэрактыўнай карты на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведаміла БелТА.


Наведваць лес можна толькі ў Верхнядзвінскім, Мёрскім, Браслаўскім, Шаркаўшчынскім, Мядзельскім, Смаргонскім, Ашмянскім, Навагрудскім, Карэліцкім, Зэльвенскім і Слонімскім раёнах.

Абмежаванне на наведванне лесу ўводзіцца пры 3-м класе пажарнай небяспекі. Поўная забарона наведваць лес устанаўліваецца пры 4-м і 5-м класах небяспекі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю