Top.Mail.Ru
230

Наведванне лясоў абмежавана амаль па ўсёй Беларусі

Наведванне лясоў абмежавана амаль па ўсёй Беларусі, паведамляе БелТА са спасылкай на інтэрактыўную карту Міністэрства лясной гаспадаркі.



Хадзіць у лес свабодна дазволена толькі ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Астатнія раёны краіны закранулі абмежаванні. У Стаўбцоўскім раёне і зусім уведзеная забарона.

Як адзначылі ў прэс-службе Мінлясгаса, у лясах Беларусі захоўваецца пажаранебяспечная абстаноўка. Без узгаранняў не абышлося і ў суботу, 30 жніўня, — работнікі лясной гаспадаркі ліквідавалі ачаг пажару ў Вендарожскім лясніцтве Магілёўскага лясгаса.

Інтэрактыўная карта на партале Міністэрства лясной гаспадаркі пастаянна абнаўляецца ў залежнасці ад змены сітуацыі, уключаючы ўмовы надвор’я.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю