Top.Mail.Ru
244

Наведваць лясы поўнасцю забаронена ў дзвюх абласцях Беларусі

Забарон або абмежаванняў на наведванне лясоў няма толькі ў пяці раёнах Брэсцкай вобласці і ў адным — Мінскай, вынікае з інтэрактыўнай карты Мінлясгаса.


Пры гэтым Магілёўская і Гомельская вобласці поўнасцю адзначаны чырвоным колерам. Гэта азначае, што там паўсюдна аб’яўлены чацвёрты клас пажарнай небяспекі і лясы наведваць нельга.

Такая ж сітуацыя ў Старадарожскім, Слуцкім, Капыльскім, Любанскім і Салігорскім раёнах Мінскай вобласці, у Баранавіцкім, Ляхавіцкім і пружанскім раёнах Брэсцкай вобласці, а таксама ў Дубровенскім, Аршанскім і Талачынскім раёнах Віцебскай вобласці. У большасці ж раёнаў краіны ўведзены абмежаванні на наведванне лясоў.

Гэта значыць, што там у лясах нельга распальваць вогнішчы, арганізоўваць масавыя мерапрыемствы, весці работы, не звязаныя з лясной гаспадаркай.

Паводле звестак МНС, за мінулыя дзяжурныя суткі, гэта значыць з 06:00 26 красавіка па 06:00 27 красавіка па краіне ліквідаваны шэсць лясных пажараў на агульнай плошчы 0,19 га і 36 пажараў травы і кустоў на агульнай плошчы 6,14 га.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю