Top.Mail.Ru

Навошта Беларусі другая АЭС, расказалі ў «Белэнерга»

Намеснік галоўнага інжынера ДВА «Белэнерга» Аляксандр Міхнюк расказаў пра тое, навошта Беларусі другая атамная электрастанцыя, паведамляе БелТА.


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у верасні адзначыў, што цяпер прапрацоўваецца пытанне будаўніцтва яшчэ адной атамнай электрастанцыі або яшчэ аднаго энергаблока БелАЭС. «Канкрэтнае месца пакуль не вызначана, але Аляксандр Рыгоравіч звярнуў увагу на магчымасць будаўніцтва АЭС на ўсходзе краіны, бліжэй да Расійскай Федэрацыі. Адна з пляцовак знаходзіцца ў Магілёўскай вобласці, — расказаў Аляксандр Міхнюк. — Раней Прэзідэнт таксама адзначыў, што Беларусь мае неабходныя кампетэнцыі для такога праекта, паколькі ўжо будавала, уводзіла ў эксплуатацыю і эксплуатуе Беларускую АЭС».

Дагавор па будаўніцтве новай станцыі будзе абавязкова, падкрэсліў намеснік галоўнага інжынера. Яго беларускі бок старанна разгледзіць і пры неабходнасці ўнясе праўкі і дапаўненні.

Прычынай будаўніцтва другой АЭС Аляксандр Міхнюк назваў прагназуемы рост спажывання электраэнергіі. «Атамная энергетыка забяспечвае якасны рывок у развіцці эканомікі, адкрываючы новыя магчымасці і дазваляючы адмовіцца ад выкарыстання прыроднага газу», — абазначыў ён.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю