Top.Mail.Ru
186

Навошта з 1 ліпеня на касах самаабслугоўвання спатрэбіцца сканіраваць адразу два коды?

Некаторыя тавары на касах самаабслугоўвання давядзецца прабіваць інакш з 1 ліпеня, піша «Мінская Првўда».


Новаўвядзенне звязана з укараненнем на тэрыторыі ЕАЭС сістэмы лічбавай маркіроўкі, накіраванай на барацьбу з кантрафактнай і фальсіфікаванай прадукцыяй.

Пакупнікам прыйдзецца сканаваць не толькі штрыхкоды, але і Data Matrix (двухмерны матрычны штрыхкод з падрабязнай інфармацыяй аб канкрэтнай адзінцы тавару).

Ён змяшчае ўнікальныя даныя: дзе і калі быў выраблены прадукт, яго тэрмін прыдатнасці, нумар партыі, а таксама іншыя параметры, якія немагчыма падрабіць або зрабіць паўторна.

Фота з адкрытых крыніц

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю