Удары па нафтавай інфраструктуры Ірана выклічуць сур’ёзныя экалагічныя наступствы, папярэджваюць эксперты, перадае БелТА.
Паветраныя атакі Ізраіля на іранскія нафтавыя сховішчы выклікалі буйныя пажары. Спецыялісты адзначаюць, што ў атмасферу трапілі сажа, часціцы нафты, злучэнні серы і азоту, цяжкія металы.
Жыхары Тэгерана ўжо скардзяцца на галаўныя болі, паленне ў вачах і горле, ускладненае дыханне. Навукоўцы папярэджваюць, што наступствы гэтых бамбёжак могуць захоўвацца гадамі. Ацаніць цалкам экалагічны ўрон не дазваляюць баявыя дзеянні, якія працягваюцца, і абмежаваны доступ да даных назірання.
Афіцыйны прадстаўнік Урада Ірана Фатэмэ Махаджарані заявіла, што ЗША і Ізраіль здзейснілі «экалагічнае злачынства» супраць Ірана, ударыўшы па аб’ектах паліўнай інфраструктуры.
ЗША і Ізраіль 28 лютага пачалі ваенную аперацыю супраць Ірана. Пад удары трапілі найбуйнейшыя гарады Ісламскай Рэспублікі. Іран наносіць у адказ ўдары па ізраільскай тэрыторыі, а таксама па ваенных аб’ектах ЗША на Блізкім Усходзе.