Top.Mail.Ru

Навукоўцы расшыфравалі скрутак са знішчанага Везувіем горада

Даследчыкі заявілі аб віртуальным чытанні аднаго з папірусных скруткаў, знойдзеных у старажытнарымскім горадзе Геркуланум, які ў I стагоддзі н.э. быў знішчаны ў выніку вывяржэння Везувія. Пра гэта паведамляе БелТА.


Скруткі належаць да калекцыі з больш за 400 папірусаў, знойдзеных на віле, якая, як мяркуюць, належала цесцю Юлія Цэзара. Расшыфроўка адбывалася ў рамках міжнароднага праекта Vesuvius Challenge.

«Мы цалкам віртуальна разгарнулі і прачыталі скрутак PHerc. 1667, ні разу не дакрануўшыся да яго старонак. Гэта першы папірус з Геркуланума, які быў цалкам разгорнуты і прачытаны ў лічбавым выглядзе», — гаворыцца ў камюніке на сайце праекта. Было адзначана, што гэта таксама першы выпадак, калі захаваны тэкст згорнутага геркуланскага скрутка быў прачытаны бесперапынна, ад пачатку да канца, а не асобнымі словамі ці фрагментамі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю