Top.Mail.Ru
526

Навукоўцы знайшлі планету, падобную на Зямлю

Навукоўцы паведамляюць аб сенсацыйным адкрыцці. Усяго ў 18 светлавых гадах ад Зямлі выяўлена новая планета — суперзямля Gliese 251c. Яна можа аказацца самым блізкім да нас светам, дзе магчымае жыццё. Расказала Мінская праўда.


Што вядома аб новай планеце?

Гэта планета круціцца вакол Чырвонага карліка ў сузор’і Блізнят. Даследаванне міжнароднай групы астраномаў апублікавана ў Astronomical Journal. Gliese 251C — тыповая суперзямля: у 3,8 разы цяжэйшая за нашу планету, з камяністай паверхняй і, верагодна, шчыльнай атмасферай.

Адзін год на гэтай планеце доўжыцца ўсяго 54 зямныя дні. Але, нягледзячы на гэта, Gliese 251C атрымлівае прыкладна столькі ж цяпла, колькі Зямля ад сонца. Гэта значыць, што яна знаходзіцца ў так званай «зоне жыцця» — вобласці, дзе вада можа існаваць у вадкім выглядзе.

На планеце можна жыць?

Гэта амаль ідэальная суперзямля. Калі ў яе сапраўды ёсць атмасфера, то ўмовы могуць быць падобныя да зямных.

Зорка, вакол якой круціцца Gliese 251C, — Чырвоны карлік. Ён свеціць у дзясяткі разоў слабей за наша Сонца, затое жыве куды даўжэй — трыльёны гадоў. Першыя назіранні за гэтай сістэмай пачаліся яшчэ ў 1998 годзе, калі астраномы зафіксавалі дзіўныя ваганні зоркі GJ 251. Але толькі сучасныя тэхналогіі дазволілі пацвердзіць: побач сапраўды ёсць планеты.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю