Top.Mail.Ru

Найбуйнейшы ў Азіі падземны транспартны вузел адкрыецца ў канцы года ў Пекіне

На станцыі субцэнтра Пекіна, размешчанай у гарадскім раёне Тунчжоу, вядуцца аддзелачныя работы. Агульная плошча аб’екта складае каля 3 млн квадратных метраў. Пасля ўводу ў эксплуатацыю ён стане найбуйнейшым падземным транспартным вузлом у Азіі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».



Чакаецца, што станцыя адкрыецца да канца гэтага года адначасова з запускам міжгародняй чыгункі «Пекін — Таншань». У будучыні са станцыі будуць курсіраваць цягнікі ў сталічныя аэрапорты Шоўду і Дасін, новы раён Біньхай Цяньцзіня, а таксама ў новы раён Сюн’ань у правінцыі Хэбэй.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю