Яго плошча — каля 340 тысяч кв. метраў.
У мегаполісе Шэньчжэн, што ў правінцыі Гуандун (Паўднёвы Кітай), адкрыўся лыжны курорт, які атрымаў назву «Свет снегу і лёду Цяньхай», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Агульная плошча забудовы праекта складае каля 340 тысяч кв. метраў, з якіх плошча ключавой зоны — Цэнтра снегу — дасягае каля 100 тыс. кв. м., што эквівалентна 14 стандартным футбольным палям. У той жа дзень праект быў афіцыйна сертыфікаваны Кнігай рэкордаў Гінеса як найбуйнейшы ў свеце крыты лыжны курорт.