Парк «Вялікі свет лёду і снегу» ў горадзе Харбін (адміністрацыйны цэнтр правінцыі Хэйлунцзян, Паўночна-Усходні Кітай), які з’яўляецца найбуйнейшым у свеце лядова-снежным тэматычным паркам, гэтай зімой установіць новы рэкорд, павялічыўшы сваю плошчу да 1,25 млн кв. м, пры гэтым агульны аб’ём выкарыстанага лёду і снегу складзе 400 тысяч кубаметраў, перадае «Сіньхуа».
Сёлета ў лютым парк «Вялікі свет лёду і снегу», які з’яўляецца сусветна вядомай зімовай славутасцю Харбіна, прыняў больш за 120 тысяч наведвальнікаў за адзін дзень, што стала гістарычным максімумам і атрымала станоўчую ацэнку з боку як айчынных, так і замежных турыстаў.
Чакаецца, што маючай адбыцца зімой у парку будзе прадстаўлена звыш тысячы лядова-снежных збудаванняў, а шэсць асноўных зон, якія ахопліваюць лядова-снежныя пейзажы, забаўляльныя атракцыёны, канцэртныя мерапрыемствы, лядова-снежныя спаборніцтвы, тэматычны брэнд-кантэнт і спадарожныя паслугі, забяспечаць зімовую атмасферу. Ключавыя аб’екты, такія як асноўныя вароты парка і галоўная вежа, будуць мадэрнізаваны.
Уражанні наведвальнікаў і ўяўленні аб парку таксама будуць палепшаны. «Ключавыя пейзажы будуць абноўлены, а інтэрактыўных уражанняў стане больш», — паабяцаў прамоўтар парку «Вялікі свет лёду і снегу» Сунь Цзэмінь.
У рамках паглыблення інтэграцыі спорту і турызму парк «Вялікі свет лёду і снегу» сумесна з гарадскім спартыўным бюро Харбіна правядзе серыю лядова-снежных спартыўных мерапрыемстваў, уключаючы кёрлінг і хакей з шайбай, з мэтай папулярызацыі зімовых відаў спорту.
Цяпер тэматычны парк поўным ходам рыхтуецца да лядова-снежнага сезона 2026-2027 гадоў. Як вядома, Кітай апублікаваў амбіцыйны план па развіцці лядова-снежнай эканомікі ў якасці новага драйвера эканамічнага росту, паставіўшы мэтай давесці агульны аб’ём рынку да 1,2 трлн юаняў да 2027 года і да 1,5 трлн юаняў — да 2030-га.
Карыстаючыся магчымасцю, Харбін рэалізуе цэлы шэраг мер па рэгуляванні рынку і інфармаванні турыстаў, каб працягваць аптымізаваць турыстычны досвед і надаць дадатковы эканамічны імпульс за кошт выкарыстання сваіх лядова-снежных рэсурсаў.
Мікалай ЛІТВІНАЎ