Наймацнейшыя за дзесяцігоддзе палярныя ззянні пачаліся на Зямлі пасля сонечнай успышкі, паведаміла Лабараторыя сонечнай астраноміі ІКІ РАН у сваім Telegram-канале. Перадае БелТА.
«Прыйшоў трэці выкід (сонечнай) плазмы. Назіраюцца адны з самых моцных палярных ззянняў дзесяцігоддзя. Ёсць шанц іх убачыць, пачынаючы з шырот 45 градусаў», — гаворыцца ў паведамленні.
12 лістапада на Зямлю абрынулася магнітная бура ўзроўню G4.7. Яна амаль дасягнула найвышэйшай магутнасці G5.
Як паведамляе «МИР24», бура перасягнула ўсе прагнозы. Яна дасягнула планетарнага маштабу — спецыялізаваныя станцыі зафіксавалі геамагнітныя абурэнні ў розных частках Зямлі.
Вядома, што такія падзеі могуць парушыць работу радыёсувязі, сістэм навігацыі і электразабеспячэння. Акрамя таго, жывёлы і птушкі збіваюцца са шляху міграцыі. Метэазалежныя людзі сутыкаюцца з пагаршэннем самаадчування: перападамі настрою, галаўным болем, дрымотнасцю.
Прычынай буры стала самая моцная ў 2025 годзе ўспышка на Сонцы. Яна адбылася 11 лістапада і дасягнула магутнасці Х5.1. Рух плазмы пайшоў інакш, чым меркавалі прагнозы на падставе матэматычных мадэляў.