У Саудаўскай Аравіі ва ўзросце 142 гадоў памёр доўгажыхар Насэр Аль-Вадаі. Пра гэта паведамляе БелТА.
Па сцвярджэннях сям’і мужчыны, ён нарадзіўся ў 1884 годзе. Аль-Вадаі перажыў розныя этапы станаўлення сучаснага саудаўскага каралеўства, заспеў праўленне ўсіх саудаўскіх каралёў — ад заснавальніка караля Абдэль Азіза бен Абдэльрахмана Аль Сауда да цяперашняга Салмана бен Абдэль Азіза.
Мужчына быў глыбока рэлігійным чалавекам і здзейсніў хадж (паломніцтва, звязанае з наведваннем Меккі і яе наваколляў. — Заўв. БелТА) 40 разоў.
Па даных выдання, у доўгажыхара было тры шлюбы, у апошні раз ён ажаніўся ва ўзросце 110 гадоў. У Насэра Аль-Вадаі засталіся 134 дзіцяці і ўнукі.
Як расказвалі сваякі, мужчына нават у апошнія гады жыцця заставаўся сацыяльна актыўным. Асноўнай прычынай яго даўгалецця стаў рэжым харчавання, ён еў шмат расліннай ежы.
Насэр Аль-Вадаі быў пахаваны ў сваёй роднай вёсцы Аль-Рашыд. На развітанне з ім прыйшлі больш за сем тысяч чалавек.