Top.Mail.Ru

Назаўжды ў адным страі: 10 лістапада — Дзень ушанавання ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС

Каля помніка супрацоўнікам органаў унутраных спраў і воінам унутраных войскаў, якія загінулі пры выкананні службовага і воінскага абавязку, кіраўніцтва МУС і будучыя абаронцы правапарадку ўшанавалі памяць калег. У цырымоніі прыняў удзел міністр унутраных спраў Іван КУБРАКОЎ.

На знакавым месцы таксама прысутнічалі намеснікі міністра, начальнікі дэпартаментаў, ГУУС Мінгарвыканкама, устаноў адукацыі МУС, ветэраны з розных рэгіёнаў краіны. Побач са старэйшым пакаленнем — курсанты і навучэнцы навучальных устаноў сістэмы МУС, юныя выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў.

«10 лістапада — Дзень ушанавання ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС. Да гэтага свята мы ставімся з вялікай павагай. Ён прысвечаны тым, хто свае лепшыя гады аддаў служэнню Айчыне, абароне правапарадку і грамадзян Беларусі, — адзначыў Іван Кубракоў. — Сімвалічна, што прымеркаваныя да знакавай даты мерапрыемствы пачынаюцца з наведвання месцаў пахавання нашых супрацоўнікаў, ускладання кветак да мемарыялаў, усталяваных у гонар загінулых пры выкананні службовага абавязку. Гэта тыя людзі, якія ў складанай сітуацыі засталіся верныя Прысязе, аддаўшы ўласнае жыццё. Яны назаўжды з намі ў адным страі!»



Дарэчы, многія аксакалы беларускай міліцыі працягваюць працаваць на розных грамадзянскіх пасадах, а таксама наведваць ведамасныя мерапрыемствы, дапамагаць рэалізоўваць розныя ініцыятывы. Маштабная работа вядзецца з моладдзю:

«Ветэраны пастаянна прыязджаюць у нашы ліцэі, патрыятычныя клубы, расказваючы пра подзвігі стражаў парадку. Ганаруся імі і ўпэўнены: пакуль жывыя нашы папярэднікі і падтрымліваецца сувязь пакаленняў, у краіне захаваецца мір, бяспека будзе забяспечана», — адзначыў Іван Кубракоў.

Асабліва запатрабаваны вопыт прадстаўнікоў старэйшага пакалення ў пытанні раскрыцця злачынстваў:

«Нашы ветэраны з’яўляюцца не проста захавальнікамі традыцый, яны іх прымнажаюць, — падкрэсліў міністр. — Так, сумесна прынята рашэнне, што 10 лістапада выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў будуць прыносіць клятву. Гэта пацвярджае: у Рэспубліцы Беларусь, і ў прыватнасці ў Міністэрстве ўнутраных спраў, ёсць пераемнасць».

Важнай падзеяй дня стане таксама ўзнагароджанне пераможцаў творчага конкурсу, прысвечанага 110-годдзю беларускай міліцыі.

Аміна НАЗАРАВА 
Фота МУС Беларусі 




arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю