Ужо другі дзень спецыялісты цэнтра акумулююць дадзеныя ад нацыянальных назіральнікаў з усіх рэгіёнаў краіны, а таксама працягваюць прымаць звароты ад грамадзян па «гарачай лініі».
Самае актуальнае пытанне, з якім звяртаюцца выбаршчыкі ў Цэнтр, датычацца магчымасці прагаласаваць не па месцы рэгістрацыі. Сітуацыі розныя: як прагаласаваць завочнікам, якія знаходзяцца на сесіі, ці можна прыйсці на ўчастак, калі ў дадзены момант грамадзянін знаходзіцца ў гасцях, як прагаласаваць жонцы ці мужу, калі толькі ў аднаго з іх ёсць рэгістрацыя, як прагаласаваць, знаходзячыся ў камандзіроўцы ў іншай мясцовасці і інш.
Нацыянальныя наглядальнікі, якія таксама бачаць на месцах такія сітуацыі, тлумачаць: у такіх выпадках камісіі дзейнічаюць у адпаведнасці з заканадаўствам. Калі ў выбаршчыкаў ёсць дакументы, якія пацвярджаюць, то пытанне аператыўна вырашаецца, члены камісіі звязваюцца з участкам па месцы рэгістрацыі грамадзяніна і прымаюць адпаведнае рашэнне.
—У выпадках, калі асобныя грамадзяне тэлефануюць у Цэнтр і выказваюць жаданне, маўляў, не хачу галасаваць на сваім участку, хачу прыйсці на іншы, то адказ тут адназначны: проста прыйсці па жаданні на любы ўчастак краіны і прагаласаваць нельга, — расказалі ў Цэнтры.
Каб пазбегнуць спрэчных момантаў, назіральнікі рэкамендуюць загадзя звярнуцца ва ўчастковую камісію і ўдакладніць, якія менавіта дакументы грамадзянам неабходна мець пры сабе, калі яны хочуць прагаласаваць не па месцы сваёй рэгістрацыі.
— Таксама ў грамадзян узнікалі і іншыя пытанні. Напрыклад, было некалькі зваротаў наконт таго, што грамадзяне не атрымалі запрашэння на выбары. Пытаюцца і пра тое, ці павінны быць відэакамеры на ўчастках, якія павінны быць скрыні для галасавання — празрыстыя ці не, колькі павінна быць членаў камісіі. У кожным выпадку людзям далі тлумачэнні, — дадалі ў Цэнтры грамадскага назірання за выбарамі.
Нагадаем, Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі працуе з першага дня датэрміновага галасавання. Штодзень у цэнтры акумулюецца інфармацыя аб ходзе галасавання ад нацыянальных назіральнікаў з усёй краіны. Таксама задаць сваё пытанне аб ходзе электаральнай кампаніі, паведаміць аб спрэчнай сітуацыі можна па тэлефоне «гарачай лініі» +375 17 371 07 76 (час працы ў перыяд датэрміновага галасавання — з 12.00 да 19.00, у асноўны дзень галасавання — з 8.00 да 20.00) .