Пра гэта гавораць нацыянальныя назіральнікі, якія працуюць у чацвёрты дзень датэрміновага галасавання ў розных рэгіёнах краіны.
Напрыклад, назіральнік з Навагрудка Жанна Клімко адзначыла, што галасаванне праходзіць у атмасферы спакою і па ўсіх правілах. На ўчастак ідуць прадстаўнікі розных узростаў, яны добразычлівыя, многія дзякуюць сябрам камісіі, жадаюць ім здароўя.
— Мяркую, шмат у чым гэта звязана з тым, што людзі сочаць за навінамі. Бачаць, што робіцца ў свеце, у нашых суседзяў. Людзі параўноўваюць, робяць высновы і разумеюць, што сёлетнія выбары — гэта іх шанц паўплываць на нашу будучыню, — падзялілася меркаваннем назіральнік.
Пра тое, што папракнуць у чым-небудзь арганізатараў выбараў няма ніякіх падстаў, гаворыць і назіральнік з Віцебскай вобласці Кацярына Дзякцярук.
— Мы ведаем парадак, як дзейнічаць у выпадку парушэння кім-небудзь заканадаўства падчас галасавання. На дадзены момант такіх сітуацый на нашым участку не было, — распавяла назіральнік.
Пры гэтым неабходна адзначыць, што і самі назіральнікі дакладна прытрымліваюцца ўсіх устаноўленых правілаў.
— Напярэдадні выбараў мы прайшлі навучанне. Мы ведаем не толькі свае правы, але і абавязкі. Напрыклад, назіральнікі не маюць права займацца агітацыяй на ўчастку, знаходзіцца каля скрыні для галасавання або апытваць грамадзян — за каго тыя паставілі свой подпіс, — распавяла Кацярына Дзякцярук.
- Дарэчы, на «гарачую лінію» Цэнтра грамадскага назірання на працягу некалькіх дзён датэрміновага галасавання ад грамадзян таксама паступаюць падзякі за добрую арганізацыю выбараў. Нагадаем, выказаць сваё меркаванне ці заўвагу, задаць пытанне аб ходзе электаральнай кампаніі можна па тэлефоне +375 17 371 07 76.