Top.Mail.Ru
67

Назначаны новы генеральны дырэктар «Мінсктранса»

Новым генеральным дырэктарам камунальнага транспартнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінсктранс» прызначаны Канстанцін Галалобаў. Пра гэта стала вядома падчас аператыўнай нарады ў Мінгарвыканкаме, паведамляе БелТА.


На нарадзе было адзначана, што Канстанцін Галалобаў пачаў сваю кар’еру ў «Мінсктрансе» з пасады вадзіцеля аўтамабіля ў філіяле «Аўтобусны парк № 7». Паступова ён прасоўваўся па кар’ернай лесвіцы і дасягнуў пасады першага намесніка генеральнага дырэктара — галоўнага інжынера «Мінсктранса». Цяпер ён узначальвае сталічнае прадпрыемства.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю