Рэгулярнае ўжыванне кавы можа быць звязана з больш нізкай рызыкай узроставага аслаблення арганізма. Да такой высновы прыйшлі даследчыкі з Амстэрдамскага інстытута грамадскага здароўя. Даследаванне апублікавана ў European Journal of Nutrition.
Аналіз ахапіў дадзеныя больш за 1160 чалавека старэйшых за 55 гадоў, якіх назіралі на працягу сямі гадоў у рамках доўгатэрміновага даследавання старэння. Спецыялісты ацэньвалі шэраг паказчыкаў, якія адлюстроўваюць пагаршэнне фізічнага стану: ненаўмысную страту вагі, мышачную слабасць, хранічную стомленасць, запаволеную хаду і нізкую рухальную актыўнасць.
Высветлілася, што ў тых, хто рэгулярна піў 4 і больш кубачкі кавы ў дзень, гэтыя прыкметы сустракаліся значна радзей. Вучоныя звязваюць эфект з антыаксідантамі, якія змяшчаюцца ў каве: яны змяншаюць запаленчыя працэсы, запавольваюць страту мышачнай масы і дапамагаюць рэгуляваць абмен рэчываў.
Кава ўжо асацыявалі з паляпшэннем кагнітыўных функцый і зніжэннем рызыкі ўзроставых захворванняў. Цяпер даследчыкі падкрэсліваюць, што пры ўмераным спажыванні кава (да 400 мг кафеіну ў дзень — прыкладна 3-5 кубачкаў) можа стаць часткай стратэгіі падтрымання здароўя ў пажылым узросце.
Фота: pixabay.com