Top.Mail.Ru

Названы склад футбольнай зборнай Беларусі на матчы з датчанамі і грэкамі

Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Карлас Алас назваў канчатковы склад на матчы з футбалістамі Даніі і Грэцыі, паведамляе БелТА.


У афіцыйную заяўку ўключаны 24 гульцы:

— варатары: Павел Паўлючэнка («МЛ Віцебск»), Фёдар Лапавухаў (ЦСКА, Сафія, Балгарыя), Максім Бялоў («Нёман», Гродна);

— абаронцы: Кірыл Пячэнін («Крылы Саветаў», Самара, Расія), Уладзіслаў Малькевіч («Урал», Екацярынбург, Расія), Павел Забелін («Акрытас», Кіпр), Уладзіслаў Калінін, Раман Бегуноў (абодва — «Дынама», Мінск), Вадзім Пігас («Пары Ніжні Ноўгарад, Расія), Ягор Пархоменка (ЦСКА-1948, Сафія, Балгарыя), Ягор Хвалько («Табол», Кастанай, Казахстан);

— паўабаронцы: Макс Эбонг («Астана», Казахстан), Яўген Яблонскі («Астэрас», Трыпаліс, Грэцыя), Мікіта Корзун («Актабэ», Казахстан), Валерый Грамыка («Кайрат», Алматы, Казахстан), Арцём Канцавой («Радзіма», Масква, Расія), Мікіта Дземчанка, («Дынама», Мінск), Мікалай Іваноў («Славія», Мазыр);

— нападаючыя: Віталь Лісаковіч («Цэле», Славенія), Герман Баркоўскі («Пяст», Глівіцэ, Польшча), Трафім Мельнічэнка («Порту», Партугалія), Яўген Малашэвіч, Карэн Варданян (абодва — «Дынама», Мінск), Аляксандр Шасцюк («Іслач», Мінскі раён).

У пятым туры спаборніцтваў у кваліфікацыйнай групе С адборачнага турніру чэмпіянату свету зборная Беларусі 15 лістапада згуляе ў Капенгагене з датчанамі, а 18 лістапада завершыць турнір намінальна дамашнім матчам з грэкамі ў венгерскім Залаэгерсегу. Становішча каманд пасля чатырох гульнявых дзён: Данія — 10 ачкоў, Шатландыя — 10, Грэцыя — 3, Беларусь — 0. Непасрэдна ў фінальную стадыю ЧС-2026 ад Еўропы выйдуць пераможцы 12 адборачных груп, каманды, якія зоймуць другія месцы, згуляюць у стыкавых паядынках.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю