Top.Mail.Ru

«Не апладзірую таму, што адбываецца ў Францыі». Лукашэнка аб пратэстах школьнікаў і жорсткай рэакцыі на іх

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Мінскі раён пракаменціраваў пратэсты школьнікаў у Францыі і жорсткія дзеянні сілавікоў, перадае БелТА.


«Мы не радуемся, я не апладзірую таму, што адбываецца ў Францыі, у адрозненне ад нашых журналістаў. Таму што гэта недапушчальна. Гэта тое ж самае, што ў нас было (у 2020-м годзе. — Заўвага БелТА) — палітыкі выкарыстоўваюць дзяцей у палітычных мэтах. Што тут добрага? Вядома, Макрон жорстка гэтыя рэчы спыняе, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Адзінае, за што іх можна папракнуць: чаго ж вы, у нас гэта было для іх добра, а ў іх гэта ж для іх дрэнна. Разумееце — двайныя стандарты».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што недапушчальна такім чынам выкарыстоўваць дзяцей у палітычных мэтах. «Ну што, яму 12-15 гадоў. Чым ты незадаволены? Ты яшчэ жыць не пачаў. Зразумела, што выкарыстоўваюць у сваіх мэтах палітыкі. У сакавіку выбары ў Францыі. Думаю, нешта супакоіцца. Але радавацца асабліва гэтаму не трэба. Толькі адзінае, вядома, ім трэба пальцам указваць: а чаго радаваліся, калі ў нас дзяцей гэтых выкарыстоўвалі?» — дадаў Прэзідэнт.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю