Top.Mail.Ru

Не хавайце курткі

Дажджы і паўночны вецер затрымаюцца ў Беларусі да самых выхадных, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, магчымы навальніцы. Уначы месцамі, днём у многіх раёнах прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15–20 м/с, у асобных раёнах — да 22 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 7–14 °С цяпла, удзень будзе ад плюс 11 °С па поўначы да плюс 21 °С па паўднёвым захадзе.

У чацвер на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Днём у асобных раёнах магчымы навальніцы. Уначы месцамі, днём у многіх раёнах прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 3–9 °С вышэй за нуль, днём будзе ад плюс 9 °С па паўночным усходзе да плюс 19 °С па паўднёвым захадзе.

У пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15–18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 1–8 °С цяпла, удзень будзе ад плюс 10 °С па паўночным усходзе да плюс 19 °С па паўднёвым захадзе.

У суботу ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. 

У асобных раёнах магчымы навальніцы. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 2–9 °С вышэй за нуль, днём будзе 13–19 °С цяпла, па захадзе — да плюс 22 °С.

У нядзелю месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 5–12 °С цяпла, удзень будзе ад плюс 17 °С па паўночным усходзе да плюс 25 °С па паўднёвым захадзе.

Віктар ЛЮБІМАЎ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю