Генпракуратура Беларусі плануе накіраваць у суд у 2026 годзе не менш за сем-дзесяць крымінальных спраў у дачыненні да нацысцкіх катаў, паведаміў журналістам генеральны пракурор Андрэй Швед перад Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыяй, прымеркаванай да 77-годдзя з дня прыняцця Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб папярэджанні генацыду і пакаранні за яго, паведаміла БелТА.
«У наступным годзе плануем не менш за сем, можа быць, 10 крымінальных спраў у дачыненні да канкрэтных катаў, якія не панеслі пакаранне, у тым ліку якія потым жылі пасля вайны, памерлі на тэрыторыі ФРГ, іншых краін», — сказаў Андрэй Швед.