Top.Mail.Ru

«Не паддаецца разуменню». Захарава пра планы будаўніцтва ў Аўстрыі гандлёвага цэнтра на месцы канцлагера

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава пракаменціравала планы пабудаваць у Аўстрыі гандлёвы цэнтр на месцы канцлагера, перадае БелТА.



«Планы будаўніцтва лагістычнага цэнтра і супермаркета ў аўстрыйскім гарадку Леаберсдорф на тэрыторыі аднаго з канцлагераў, што ўваходзілі ў сістэму лагера смерці Маўтхаўзен, перайшлі ўжо ў стадыю практычнай рэалізацыі. У сувязі з гэтым хацелася б звярнуць увагу на адыёзнае заключэнне аўстрыйскага ведамства па ахове помнікаў: яно адмовілася надаць гэтай тэрыторыі ахоўны статус з-за нібыта недастатковасці матэрыяльных сведчанняў існавання канцлагера», — сказала Марыя Захарава.

Яна назвала гэта тлумачэнне цынічным. «Гэта значыць, для згаданага мною аўстрыйскага ведамства аказалася недастаткова або непераканаўча дакументальна пацверджанай інфармацыі аб тым, што ў гэтым самым месцы з верасня 1944 года па красавік 1945 існаваў канцлагер, у якім утрымлівалася каля чатырох соцень жанчын, палавіна з іх — насільна сагнаныя з Савецкага Саюза для работы на бліжэйшым ваенным заводзе Хіртэнберг. А ў мяне тады пытаньне да афіцыйнай Вены, дзе, дарэчы кажучы, знаходзіцца штаб-кватэра АБСЕ, якая таксама маўчыць. Як жа вы можаце выступаць за правы жанчын і ганарыцца нават нейкімі дасягненнямі на ніве фемінізму, калі вы не можаце абараніць памяць чатырох соцень жанчын, насільна сагнаных і ўтрымліваемых на тэрыторыі канцлагера, які быў размешчаны ў вашай краіне?» — адзначыла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ.

«Рашэнне аўстрыйскіх улад зараўнаваць у асфальт гістарычную памяць аб ахвярах нацысцкага злачыннага рэжыму, таксама як і дэманстратыўнае грэбаванне думкай грамадскасці, не паддаецца ні асэнсаванню, ні разуменню», — падкрэсліла яна.

«Гэта і ёсць крывадушнасць. Вось яна — у поўны рост», — дадала Марыя Захарава.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю