Бывае, што працоўны дзень бацькоў з 09:00 да 18:00 супадае з графікам дзіцячага сада, і тыя не паспяваюць своечасова забіраць дзяцей. Што рабіць, расказаў галоўны прававы інспектар працы Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Максім Швед.
Спецыяліст нагадаў: працоўны кодэкс дае бацькам пэўныя гарантыі.
«Вы маеце права звярнуцца да наймальніка з заявай аб устанаўленні няпоўнага працоўнага часу. У адпаведнасці з артыкулам 289 Працоўнага кодэкса, наймальнік абавязаны пайсці насустрач жанчыне, якая мае дзіця ва ўзросце да 14 гадоў», — тлумачыць Швед.
Размова ідзе не толькі аб скарачэнні працоўнага дня, але і аб магчымай карэкціроўцы рэжыму працы. Напрыклад, можна зменшыць час перапынку на абед — па пагадненні паміж работнікам і наймальнікам, пры гэтым мінімальная працягласць перапынку павінна складаць не менш як 20 хвілін.
Змяненні павінны быць аформлены афіцыйна: загадам па прадпрыемстве і ўнесены ў працоўны дагавор або кантракт.