Top.Mail.Ru
300

Што паказалі вынікі дзейнасці падатковых органаў па спыненні фактаў выплаты заработнай платы «ў канвертах»?

Не той разлік

У 2025 годзе падатковымі органамі была працягнута комплексная работа па выяўленні даходаў, якія ўтойвалі ад падаткаабкладання і выкарыстоўвалі ў якасці крыніц выплаты заработнай платы «ў канвертах», паведамілі ў профільным міністэрстве.

Па-ранейшаму асноўным спосабам фарміравання крыніцы для выплаты заработнай платы «ў канвертах» застаецца ўтойванне ад падаткаабкладання наяўнай выручкі. За 1-е паўгоддзе 2025 года падатковымі органамі ў ходзе правядзення аператыўных мерапрыемстваў устаноўлена ўтоеная суб'ектамі гаспадарання ад падаткаабкладання наяўная выручка ў суме 106,5 мільёна рублёў.

— Улічваючы, што прыярытэтам у нашай рабоце з'яўляецца забеспячэнне кантролю за правільнасцю, паўнатой вылічэння і своечасовасцю выплаты падаткаў у бюджэт не фіскальнымі мерамі, а за кошт прафілактычнай работы, на адрас суб'ектаў гаспадарання ў мінулым перыядзе 2025 года накіравана больш за 39 тысяч паведамленняў, у якіх прапанавана добраахвотна ліквідаваць парушэнні або даць адпаведныя тлумачэнні. Сума падаходнага падатку з фізічных асоб, які падлягае даплаце ў бюджэт, склала 31,4 мільёна рублёў, — пракаментавалі ў профільным ведамстве.

Па выніках праверак, праведзеных падатковымі органамі, устаноўлена 448 фактаў нявыплаты падаходнага падатку і прад'яўлена да выплаты 70,9 мільёна рублёў такіх плацяжоў з фізічных асоб.

— Работа па прафілактыцы здзяйснення парушэнняў, а таксама па іх выяўленні і спыненні працягваецца, — дапоўнілі ў МПЗ.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю