Top.Mail.Ru

Не з-пад палкі, а з палкамі і са спартыўным запалам

Крок да даўгалецця


Па-рознаму адзначылі ў розных кутках Дзень пажылых людзей — цікавых мерапрыемстваў прайшло вельмі шмат, пра ўсе і не раскажаш. 



А ў Мінску прадстаўнікі «сярэбранага» ўзросту ўвогуле ўзброіліся палкамі, але далёка не інваліднымі.



Збор быў прызначаны ў Яблыневым скверы, дзе і адбыўся V Рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзьбе «Крок да даўгалецця».

У мінскім этапе ўзялі ўдзел каля 360 жыхароў горада старэйшага пакалення. У 11.00 пачаўся агульнарэспубліканскі старт.


А ў другой палове дня святкаванне ў сталіцы працягнулася ў парку імя Чалюскінцаў, ды не на ціхіх алеях пад шоргат восеньскай лістоты, а на танцпляцоўцы!

Акрамя таго, ва ўсіх цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання горада прайшлі дні адчыненых дзвярэй і канцэрты. Для пажылых мінчан таксама былі арганізаваныя бясплатныя юрыдычныя кансультацыі.



Фота Валерыя КАРТУЛЯ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю