Top.Mail.Ru

Неўзабаве павінны даць патомства: шэсць зуброў з Белавежскай пушчы даставілі ў Башкартастан

Шэсць зуброў з Белавежскай пушчы даставілі ў Башкартастан (Расія), паведамілі БелТА ў Нацыянальным парку.


Жывёл з Белавежскай пушчы транспартавалі ў прыродны парк «Мурадымаўская цясніна» ў Кугарчынскім раёне. Як адзначылі спецыялісты, амаль 3 тыс. км і трое сутак у дарозе жывёлы пераадолелі добра. Па дарозе экіпаж спыняўся, каб карміць і паіць чырванакніжных пасажыраў.

«Усе зубры дабраліся жывымі і здаровымі. Выпуск адбыўся штатна, хоць мы і хваляваліся, асабліва за выпуск самца», — паведамілі ў прыродным парку.


Чырванакніжных жывёл адбіралі спецыяльна для Башкартастана. Гэта дарослы самец і пяць самак, дзве з якіх неўзабаве павінны даць патомства. Пакуль навасельцы будуць у дэманстрацыйных вальерах на карантыне, а праз месяц-два іх плануюць выпусціць на волю.

Больш за 10 тыс. гадоў таму зубры з’явіліся на Паўднёвым Урале, а ў пачатку мінулага стагоддзя чалавек вынішчыў іх у дзікай прыродзе цалкам. Праект па аднаўленні папуляцыі ў Башкартастане цяпер набірае сілу.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю