Top.Mail.Ru
235

«Не забудзьцеся ўключыць фары». У Беларусі стартавала спецмерапрыемства ДАІ «Увага - дзеці!»

У Беларусі 25 жніўня стартавала спецыяльнае комплекснае мерапрыемства ДАІ «Увага - дзеці!». Пра гэта паведамляе БелТА.



Працягнецца мерапрыемства да 5 верасня. Яго мэта — папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, павышэнне пільнасці вадзіцеляў і бацькоў.

У гэты перыяд рух транспартных сродкаў у светлы час сутак павінен ажыццяўляцца з уключаным блізкім святлом фар.

Акрамя таго, у гэты перыяд супрацоўнікі ДАІ правядуць прафілактычныя акцыі для дзяцей і бацькоў і рэйдавыя мерапрыемствы па спыненні парушэнняў правілаў дарожнага руху. Будуць звяртаць увагу на выкананне ўстаноўленай хуткасці, правілаў бяспечнай перавозкі дзяцей і праезду пешаходных пераходаў. На асаблівым кантролі ў Дзяржаўтаінспекцыі — стварэнне бяспечных умоў для перамяшчэння дзяцей па маршруце "Дом — школа — дом".


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю