У Слуцку затрымалі мужчыну, які дома захоўваў марыхуану. Пра гэта БелТА паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.
Супрацоўнікі наркакантролю атрымалі інфармацыю, што 32-гадовы жыхар Слуцка захоўвае дома марыхуану. Пры аглядзе яго жылля выяўлена і канфіскавана 248 г забароненага рэчыва. Паводле папярэдніх звестак, мужчына сабраў дзікарослыя каноплі, высушыў і падрыхтаваў наркотык для далейшай рэалізацыі.
Праваахоўнікі падкрэслілі, што ў момант затрымання жыхар Слуцка знаходзіўся ў стане наркатычнага ап’янення. Інфармацыя аб забароненых рэчывах была атрымана ад неабыякавых грамадзян.
Следчыя распачалі крымінальную справу. Затрыманаму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.