Top.Mail.Ru
154

Небяспечная забава: падлетак праехаў звонку цягніка і атрымаў штраф

У ітнэрнэце распаўсюдзілі відэа, як падлетак праязджае звонку цягніка гарадскіх ліній. Аналагічную інфармацыю ў аператыўна-дзяжурную службу Мінскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце перадалі відавочцы здарэння.


Супрацоўнікі міліцыі правялі праверку і ўстанавілі, што на счэпную прыладу цягніка паведамлення Беларусь — Мінск-Пасажырскі на прыпыначным пункце «Лябяжы» заскочыў 16-гадовы сталічны школьнік.

Падлетак выхоўваецца ў поўнай сям’і і раней не трапляў у поле зроку міліцыі. Ён растлумачыў, што хацеў паўтарыць убачанае ў інтэрнэце і не думаў, што можа быць траўміраваны.

Хлопца прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў карыстання транспартнымі сродкамі чыгуначнага транспарту і за знаходжанне на чыгуначных пуцях у не прызначаных для гэтага месцах.

Міліцыя нагадвае дзецям і бацькам, што падобныя экстрэмальныя забаўкі могуць прывесці да траўміравання ці смерці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю