Гомельская абласная інспекцыя Дзяржстандарта спыніла рэалізацыю ў рознічнай гандлёвай сетцы ласункаў, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, паведамляе БелТА.
Гаворка ідзе пра вадкія цукеркі-спрэй «Вясёлы напугай» (граната XXL) кітайскага вытворцы IVY (HK) Industry Co., Limited.
Устаноўлена, што пры вытворчасці ласункаў ужывалася незаяўленая вытворцам у маркіроўцы харчовая дабаўка — кансервант бензойная кіслата (кансерванты е210) — з перавышэннем максімальнага дапушчальнага ўзроўню.
Прадукцыя прызнана небяспечнай. Прыняты меры па абмежаванні яе ўвозу і абарачэння на рынку рэспублікі, канфіскацыі з абарачэння. Таксама спынена дзеянне выдадзенага на яе дакумента аб ацэнцы адпаведнасці.