Як паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама, сем дзяўчат аказвалі паслугі па павелічэнні вуснаў і карэкцыі дэфектаў скуры, выкарыстоўваючы несертыфікаваныя філеры і іншыя матэрыялы. Медыкаменты яны замаўлялі праз інтэрнэт.
— Падчас аператыўных мерапрыемстваў у сталіцы праваахоўнікі затрымалі 54-гадовага пастаўшчыка забароненай прадукцыі. Мужчына прывозіў яе з-за мяжы, пасля чаго распрадаваў касметолагам праз сацыяльныя сеткі. У яго знайшлі і канфіскавалі больш за 200 адзінак тавару, — распавёў начальнік АБЭЗ Кастрычніцкага РАУС Магілёва Аляксандр Белы.
У дачыненні да фігурантаў распачалі крымінальныя справы за збыт незарэгістраваных лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў.
Марыя Каліна