Аб парушэннях, выяўленых у ходзе праверак школьных харчаблокаў, расказала намеснік начальніка аддзела кантролю за работай арганізацый гандлю, грамадскага харчавання і бытавых паслуг Камітэта дзяржаўнага кантролю Вольга Праваторава, паведамляе БелТА.
КДК распачаты кантрольныя мерапрыемствы па пытаннях арганізацыі харчавання ў школах. Сітуацыя вывучаецца ва ўсіх рэгіёнах краіны. Выяўлены шэраг праблемных пытанняў і парушэнняў.
«Устаноўлены шматлікія факты парушэнняў тэхналогіі прыгатавання страў, у тым ліку недакладанні сыравіны. У адной са школ Магілёва пры прыгатаванні біточкаў курыных замест прадугледжаных 14,5 кг мяса птушкі выкарыстоўвалі на 3,5 кг менш. І такія факты не адзінкавыя», — расказала Вольга Праваторава.
Выяўлены таксама выпадкі вынасу работнікамі харчаблокаў прадуктаў харчавання. «У харчаблоку сярэдняй школы Салігорска падчас маніторынгу выяўлены схаваныя ў шафах, сталах і пад спецадзеннем работнікаў пачак з мукой, цукрам, 12 л соку. Па-ранейшаму значная частка прыгатаваных страў накіроўваецца ў адходы. У асобных выпадках навучэнцы не з’ядаюць да 40 % прыгатаванай ежы», — адзначыла намеснік начальніка аддзела кантролю.
Акрамя таго, у шэрагу школ выяўлены факты захоўвання тавараў са скончаным тэрмінам прыдатнасці. Па ўсіх фактах парушэнняў выдадзены рэкамендацыі.
«У многіх выпадках недахопы ўстараняліся прама падчас маніторынгаў. Праверкі па гэтых пытаннях працягваюцца. Галоўная задача кантрольных мерапрыемстваў — забяспечыць якаснае, бяспечнае і карыснае харчаванне школьнікаў», — падкрэсліла Вольга Праваторава.