Top.Mail.Ru
222

Некалькі батанічных помнікаў прыроды пераўтворана ў Беларусі

У Беларусі пераўтворана некалькі батанічных помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння. Гэта вынікае з пастаноў Міністэрства прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя № 53 і № 55, афіцыйна апублікаваных на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведаміла БелТА.


Так, у сувязі са змяненнем меж, плошчы, рэжыму аховы і выкарыстання пастановай № 53 пераўтвораны батанічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння астраўныя ельнікі «Маларыцкія» і астраўныя ельнікі «Пажэжынскія», якія знаходзяцца ў кіраванні Маларыцкага раённага выканаўчага камітэта на тэрыторыі Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці; астраўныя ельнікі «Калінкавіцкія», якія знаходзяцца ў кіраванні Калінкавіцкага раённага выканаўчага камітэта, на тэрыторыі Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці; сядзіба Ф. Э. Дзяржынскага з прылеглым участкам лесу, якая знаходзіцца ў кіраванні Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. 

На тэрыторыях помнікаў не дапускаецца правядзенне работ, звязаных са змяненнем рэльефу і існуючага гідралагічнага рэжыму, акрамя работ па яго аднаўленні, разведка і здабыча карысных выкапняў, а таксама правядзенне суцэльных высечак галоўнага карыстання.

Пастановай № 55 таксама ў сувязі са зменай меж, плошчы, рэжыму аховы і выкарыстання пераўтвораны Глыбоцкі дэндралагічны сад, які знаходзіцца ў кіраванні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта на тэрыторыі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю